...
Выканаўчым прадзюсарам мiжнароднага дзiцячага конкурсу песнi "Еўрабачанне-2010", якi пройдзе ў Мiнску, стаў намеснiк старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Аляксандр Мартыненка. Яго кандыдатуру зацвердзiў Еўрапейскi вяшчальны саюз.
Па звестках сiноптыкаў, у найблiжэйшыя днi тэрыторыя нашай краiны будзе знаходзiцца пад уплывам вiльготнага i даволi халоднага паветра. Месцамi пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. Ранiцай на асобных участках магчымы галалёд. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, надвор'е з мокрым снегам i дажджом захаваецца да канца тыдня.
Каля вёскi Лясная (Баранавiцкi раён) на аўтамагiстраль "Брэст — Мiнск" выбег дзiк i загiнуў пад коламi легкавушкi. Яшчэ два вепрукi развiталiся такiм жа чынам з жыццём на аўтадарозе каля вёскi Русiна i аўтамагiстралi "Алiмпiйка". Людзi не пацярпелi, а вось iх аўтамашыны пашкоджаныя.
ПОЎНЫ АБЗАЦСупрацоўнiкам вакзала ў нямецкiм горадзе Лаўэнбрук удалося выратаваць студэнта, якi зачапiўся ссунутымi штанамi за цягнiк i ледзь не загiнуў. 22-гадовы студэнт факультэта журналiстыкi адной з нямецкiх ВНУ падарожнiчаў цягнiком з Брэмена ў Гамбург без бiлета, у вынiку чаго кантралёры высадзiлi яго ў Лаўэнбруку. Малады чалавек вырашыў адпомсцiць працаўнiкам чыгункi i паказаў iм свае аголеныя ягадзiцы. Калi цягнiк крануўся, студэнт зачапiўся штанамi за дзверы i яго цягнула каля 200 метраў, затым адзiн з пасажыраў заўважыў гэта i таргануў стоп-кран. Пацярпеламу ўдалося зберагчы сябе ад пападання пад калёсы цягнiка. "Гэта проста цуд. Такiм чынам можна было проста загiнуць пад цягнiком", — сказаў палiцэйскi з Брэмена. Студэнт абышоўся сiнякамi i неглыбокiмi ранамi. У вынiку iнцыдэнту цягнiк затрымаўся на гадзiну, што прывяло да збою ў раскладзе руху яшчэ 23 цягнiкоў.
Кур'ёзны выпадак адбыўся ў новазеландскiм горадзе Крайстчэрч. Невядомы малады чалавек зайшоў у краму лiтаральна перад закрыццём з мэтай лёгкай нажывы. Злачынец спланаваў рабаванне загадзя i нават напiсаў свае патрабаваннi на лiсце паперы. Калi ён падаў сваю петыцыю гаспадынi крамы, што гандлявала рыбай, то жанчына папросту праiгнаравала пасланне. Тады юнак перайшоў на крык i пачаў патрабаваць грошы з касы. У адваротным выпадку ён пагражаў прадавачцы смерцю. Але i на гэты раз ахвяра нават не мiргнула вокам. Аказалася, што жанчына папросту не валодала англiйскай мовай — нi размоўнай, нi, тым больш, пiсьмовай. Як нi дзiўна гэта гучыць, але непiсьменнасць выратавала яе ад рабаўнiцтва. У вынiку расчараваны зламыснiк адмовiўся ад сваёй задумы i пакiнуў краму з пустымi рукамi.