Квадратны метр ў Мінску падаражаў на $13 за тыдзень
15.10.2009 23:52
—
Новости Общества
Па дадзеных аналітычнага цэнтра Realt.by сярэдні кошт квадратнага метра кватэр на другасным рынку жылля ў Мінску павялічыўся з $1363 да $1376 за квадратны метр.
Такім чынам, звычайная трохпакаёўка плошчай 75 квадратных метраў за тыдзень падаражала амаль на $1000.
Сярэдняя цана на новабудоўлі таксама павялічваецца, але меншымі тэмпамі - з $1263 да $1265 за квадратны метр.