Плануюцца змяненні ў сiстэме аплаты насельнiцтвам жыллёва-камунальных паслуг

Источник материала:  

Штогод у пачатку ацяпляльнага сезона арганiзацыi, што забяспечваюць цяплом, сутыкаюцца з недахопам сродкаў для разлiку за газ.

Начальнiк аддзела энергетыкi Мiнгарвыканкама Анатоль Лаўнiчук прапанаваў iнiцыяваць ва Урадзе змяненне парадку спагнання платы за ЖКП. Цяпер летам аплата меншая, а зiмой большая за кошт ацяплення. Прапануецца агульную суму за год разнесцi на 12 месяцаў, дзякуючы чаму штомесяц плацяжы будуць прыкладна аднолькавыя. Гэта дазволiць на працягу летняга перыяду сабраць сродкi, каб не адчуваць iх дэфiцыту ў пачатку ацяпляльнага сезона. Магчыма, спачатку такi падыход у якасцi эксперыменту будзе апрабаваны ў адным-двух раёнах сталiцы.

←Квадратны метр ў Мінску падаражаў на $13 за тыдзень

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика