Падлетку паспяхова выдалiлi пухлiну плечавой косцi

Источник материала:  

Як расказаў кiраўнiк Гарадскога клiнiчнага цэнтра траўматалогii i артапедыi Мiхаiл Герасiменка, падлетак паступiў у дзiцячае траўматолага-артапедычнае аддзяленне 6-й гарадской клiнiчнай бальнiцы з пераломам пляча. Калi зрабiлi рэнтгенаўскi здымак, высветлiлася, што прычынай пералому стала дабраякасная пухлiна плечавой косцi 20-сантыметровай даўжынi.

Падчас аперацыi хiрургi выдалiлi новаўтварэнне i на гэта месца паставiлi касцявы трансплантат. Падлетак адчувае сябе добра. Яго ўжо рыхтуюць да выпiскi. Як адзначыў М. Герасiменка, на працягу пяцi гадоў трансплантат урасце i ператворыцца ў касцявую тканку. Пасля чаго нават на рэнтгенаўскiм здымку немагчыма будзе адрознiць, дзе родная косць, а дзе "чужая". Рука будзе рухацца, як i раней.

"Гэта аперацыя найвышэйшага ўзроўню складанасцi, у нашай клiнiцы такая праведзена ўпершыню. Адзiн-два разы ў год мы выконваем падобныя аператыўныя ўмяшаннi, але пухлiну такога памеру нiколi не выдалялi", — дадаў суразмоўца.

Вольга ГРЫГОР'ЕВА, "Мiнск—Навiны".

←МОИ ГОДА — МОЕ БОГАТСТВО!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика