Зялёны ўнёсак школьнiкаў роднай зямлi
Больш за 10 тысяч дрэў i 2 тысячы кустоў высаджана навучэнцамi агульнаадукацыйных школ краiны ў рамках агульнарэспублiканскай акцыi па пасадцы дрэў i алей, прысвечаных Году роднай зямлi "Квiтней, мая Беларусь".
Гэтая акцыя, арганiзаваная мiнiстэрствамi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя i адукацыi пры падтрымцы Мiнлясгаса, адбылася больш чым у 3,5 тысячы агульнаадукацыйных школах.
Напрыклад, у Брэсцкай вобласцi высаджана 450 дрэў, закладзена 27 алей, у Мiнскай — каля 700 дрэў i закладзена 72 алеi, пры гэтым пасадка дрэў прайшла з удзелам усiх школ Салiгорска i Салiгорскага раёна. Акцыя па пасадцы алей найлепш была арганiзавана ў Вiцебскай вобласцi, дзе сiламi амаль 20 тысяч навучэнцаў высаджана больш за 8,2 тысячы дрэў i 2 тысячы кустоў. Самымi актыўнымi былi вучнi з Вiцебскага, Аршанскага, Гарадоцкага, Чашнiцкага i Дубровенскага раёнаў.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |