Да ўборкі цукровых буракоў прыступілі, акрамя ААТ “Новае жыццё”, пра што мы паведамлялі, і іншыя гаспадаркі раёна. Так, па стане на 30 жніўня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, 35 гектараў убрана ў ААТ “Лань-Нясвіж”, 20 — у ЗАТ “1 Мая”, 16 — у “Новым жыцці”, 10 — у ААТ “17 Верасня”. Па раёне — 81 га, або 2 % ад неабходнага. Салодкі корань у сельгаспрадпрыемствах Нясвіжчыны займае сёлета 5298 гектараў. За апошні дзень, 29 жніўня, было вызвалена ад пасеваў 62 гектары. Усяго накапана 3630 тон каранёў — па 448,1 ц/га. Найбольшая ўраджайнасць іх на даны момант — у ААТ “Новае жыццё” (519 ц/га).
29 жніўня прыёмку сыравіны пачаў Гарадзейскі буракапрыёмны пункт ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”. Па 800 тон іх дастаўлена з “Новага жыцця” і “Лань-Нясвіж”. Сярэдняя цукрыстасць складае 16,32 %.