Сельгаспрадпрыемствы Нясвіжчыны прыступілі да ўборкі кукурузы на корм, сілас і на зерне. Як паведамілі “НН” у райсельгасхарчы, уборачная тэхніка выйшла на палі ў ААТ “17 Верасня”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Грыцкевічы” і ЗАТ “1 Мая”.
Напрыклад, снаўчане актыўна нарыхтоўваюць зялёную масу на сілас. На гэтай рабоце заняты механізатары Аляксей Заяц і Дзмітрый Заяц. Запаўняецца сіласная траншэя каля фермы “Друцкаўшчызна”. А камбайнеры гэтай гаспадаркі Аляксандр Грынаш і Сяргей Гаргун 29 жніўня прыступілі да абмалоту кукурузы на зерне. За першы дзень работы сабралі 138 тон. Ураджайнасць тут складае 138 ц/га.
Убіраюць гэту культуру на зерне і ў ЗАТ “1 Мая”. Работу даверылі камбайнеру Міхаілу Скіцюку.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.