Каб быў хлеб, каб была песня

Источник материала:  
15.08.2018 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У суботу хлебаробы  адкрытага   акцыянернага  таварыства  “Грыцкевічы”  адсвяткавалі  “Дажынкі”. Пераможцы  і прызёры  спаборніцтва на ўборцы збожжавых  атрымалі ўзнагароды  і прэміі, таксама  былі адзначаны  і астатнія ўдзельнікі жніва — за рупную,  добрасумленную  працу ад цямна  да цямна, за клопат  пра хлеб наш надзённы, пра лёс земляроба.

Апошні, дажыначны, сноп  дырэктару таварыства Яўгену Здановічу  ўручыла ўдзельніца  знакамітага грыцкевіцкага вакальнага гурта “Суседзі” Ганна Парэйка. Творчы калектыў падчас мерапрыемства дарыў вяскоўцам добрыя песні. Цудоўна гучалі ў выкананні сельскіх артыстаў “Дажыначкі”, “Хлеб ды соль”, “Добры вечар, госці”. Беларускія спевы, нацыянальныя ўборы… Прыгожа…

Каб быў хлеб,  каб была песня

Канцэрты “Суседзяў” у гарачы час  жніва можна было ўбачыць і на машынным двары, і на збожжатаку (на здымку) , і ў полі каля камбайнаў. Гэта былі кароткія абедзенныя перапынкі.

Сонечнай мелодыяй адсыпаўся ў бункер збожжавы струмень. Усе папрацавалі шчыра, каб быў хлеб. І каб была песня.

А свята ўпрыгожваў вялікі каравай, выпечаны на Нясвіжскім хлебазаводзе. Ён стаяў на стале, на вышытым беларускім арнаментам ручніку…

Каб быў хлеб,  каб была песня

“НН”.

(Пра дажынкі ў “Грыцкевічах” чытайце ў наступным

нумары газеты).

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Дзяржазаказ па харчовым збожжы выкананы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика