Хлебаробы Нясвіжскага раёна выканалі дзяржаўны заказ па продажы дзяржаве харчовай пшаніцы. Як паведаміла рэдакцыі галоўны спецыяліст аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі райсельгасхарчу Алена Даманькова, адбылося гэта 11 жніўня. УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” яе здадзена 15800 тон. Найбольш адвезлі на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства ААТ “Новае жыццё” — 2312 тон, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і “Гарадзея” — па 2000 тон.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.