На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў на абедзенным даенні кароў з малочнатаварнай фермы “Валожынкі” ААТ “Даватарскі”

Источник материала:  
11.07.2018 —

На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў на абедзенным даенні кароў з малочнатаварнай фермы “Валожынкі” ААТ “Даватарскі”

Дойны статак пасвіўся каля вёскі Паянычы ў колькасці 270 галоў. Стаяла спякотнае надвор’е, аператары машыннага даення, загадзя падрыхтаваўшы ўвесь неабходны інвентар, прыступілі да сваёй працы. Пастухі тым часам адводзілі новы загон для выпасу са свежым травастоем.

— На вялікі жаль сёлета з-за засухі трава адрастае вельмі марудна, — расказаў нам начальнік участка Вячаслаў Машнюк, які прысутнічаў падчас абедзеннага даення каля статку кароў. — Тым не менш, прыкладаем максімум намаганняў, каб буйная рагатая жывёла была накормленай. Своечасова адводзім загоны для выпасу, у наяўнасці маецца вада, соль, канцэнтраты. Галоўнае, каб надоі малака не зніжаліся, а павялічваліся. Хоць гэта па аб’ектыўных абставінах бывае не заўсёды. Спадзяёмся, што пройдуць дажджы і трава на пашы будзе адрастаць хутчэй, чым цяпер.

У цяперашні час, па словах начальніка ўчастка, валавы надой з гурту складае ў суткі крыху больш, чым тры тоны малака. У сярэднім на адну каровы даяркі атрымліваюць па 17 кілаграмаў. А гэта з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў сярод астатніх малочнатаварных ферм сельгаспрадпрыемства.

Сяргей РАЙЧОНАК.

На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў на абедзенным даенні кароў з малочнатаварнай фермы “Валожынкі” ААТ “Даватарскі” На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў на абедзенным даенні кароў з малочнатаварнай фермы “Валожынкі” ААТ “Даватарскі” На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў на абедзенным даенні кароў з малочнатаварнай фермы “Валожынкі” ААТ “Даватарскі” На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў на абедзенным даенні кароў з малочнатаварнай фермы “Валожынкі” ААТ “Даватарскі” На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў на абедзенным даенні кароў з малочнатаварнай фермы “Валожынкі” ААТ “Даватарскі” На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў на абедзенным даенні кароў з малочнатаварнай фермы “Валожынкі” ААТ “Даватарскі” На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў на абедзенным даенні кароў з малочнатаварнай фермы “Валожынкі” ААТ “Даватарскі”

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика