Такія навіны. У Цырыне школьнікі зарабляюць на праполцы буракоў

Источник материала:  
15.06.2018 —

Такія навіны. У Цырыне школьнікі зарабляюць на праполцы буракоў

У КСУП «Цырын-Агра» ўжо другі тыдзень працуе студэнцкі атрад імя Івана Міхайлавіча Паўловіча.

 З намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП «Цырын-Агра» Святланай Аляксееўнай Бубен накіроўваемся на поле гаспадаркі.

— У гэтым годзе ў нас будзе працаваць студэнцкі атрад, у складзе якога вучні Цырынскай сярэдняй школы, — расказвае ідэолаг. — Кіраўніком яго з’яўляецца малады спецыяліст, бухгалтар гаспадаркі Антон Валянцінавіч Алянцэвіч, які выказаў жаданне быць камандзірам.

Усе пятнаццаць чалавек прыняты на працу паляводамі. Зараз заняты на праполцы цукровых буракоў у першым вытворчым участку. Раніцай дзяўчаты і юнакі з камандзірам атрада прыходзяць на разнарадку, якая праводзіцца на вагавой гаспадаркі. Упраўляючы вытворчага ўчастка Аляксандр Віктаравіч Харошка вызначае заданні на працоўны дзень.

Па яго словах, студатрадаўцы працуюць добрасумленна. Да работы яны прызвычаіліся з дзяцінства, дапамагаюць бацькам па гаспадарцы, у агародзе.

Мне пашанцавала падчас перапынку пагутарыць з удзельнікамі студэнцкага атрада. Яны ахвотна падзяліліся сваімі меркаваннямі.

Мацвей АДАМУШКА:

— Другі год працую ў студэнцкім атрадзе. У мінулым годзе палолі буракі і бульбу. Мне падабаецца гэтая справа, акрамя таго, можна зарабіць.

Іван ГУЛЕЦКІ:

— У гаспадарцы працую на летніх канікулах трэці год. Дапамагаю бацькам на ферме «Кайшоўка». Сям’я наша мнагадзетная, у студатрадзе і сястра Юлія. Заробленыя грошы плануем зрасходаваць на падрыхтоўку да школы.

Галіна СМАЛЯНКА.

Фота  Яўгенія ПАРХАМОВІЧА.

←У снаўчан — Дыплом і статуэтка “Меркурый”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика