Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі»

Источник материала:  
15.06.2018 —

Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі»Цёплае і сонечнае надвор’е спрыяе аграрыям нарошчваць тэмпы на корманарыхтоўчых работах. Калі па стане на 14 чэрвеня мінулага года па раёне было скошана крыху больш трыццаці працэнтаў траў першага ўкосу, то сёлета на аналагічную дату  — 44  працэнты. Плённа працуюць і ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Даватарскі”. Пасля далучэння да гаспадаркі суседняга ААТ “Васюкі” тэрыторыя сельгаспрадпрыемства павялічылася амаль удвая. Каб укласціся ў агранамічныя тэрміны, тут аператыўна і зладжана па вызначаных аддзяленнях і жывёлагадоўчых фермах размяркоўваюць тэхніку для корманарыхтоўкі. 13 чэрвеня мехатрад працаваў на закладцы сенажу на ферме Валожынкі. Правяленую масу восем адзінак аўтатрактарнай тэхнікі адвозілі з поля каля вёскі Шурпакі, на якім працавалі два корманарыхтоўчыя агрэгаты КВК-800.

У гэтым годзе на ферме вырашылі з дзвюх сянажных траншэй зрабіць адну, значна большую. Цяпер яна ўмяшчае каля 1.500 тон сянажнай масы. Трактары і аўтамабілі адзін за адным прывозілі “зялёнку”. Механізатар Сяргей Седзюкевіч на “Амкадоры” без перапынку займаўся яе разраўноўваннем. Да таго ж паралельна вялася і трамбоўка на К-701.

— Траншэю пачалі закладваць учора, — тлумачыць нам Наталля Елубаева, якая займаецца ўлікам прычэпаў, замерам тэмпературы, вільготнасці сянажнай масы і іншымі арганізацыйнымі пытаннямі. — За першы дзень у траншэю паклалі 394 тоны, а за другі 431. Плануем, калі тэхніка будзе працаваць спраўна, заўтра завяршыць працэс закладкі сенажу.

Тым часам да траншэі прыехала выконваючая абавязкі начальніка райветстанцыі Рамуальда Эдуардаўна Вайцяховіч і, узяўшы ў рукі прыбор для вымярэння тэмпературы і вільготнасці сенажу, уласна правяла іх замеры па ўсёй плошчы сянажнай траншэі.

— Нараканняў на правільнасць выконваемых работ з майго боку няма, — кажа Рамуальда Эдуардаўна. — Сярэдняя тэмпература сенажу складае 32 градусы, вільготнасць — 47 працэнтаў. Да таго ж, як і патрабуюць адпаведныя нормы, перад пачаткам закладкі сенажу траншэю выслалі плёнкай. Дарэчы, так павінна быць на ўсіх траншэях без выключэння. Кожны дзень я і спецыялісты райветстанцыі наведваем гаспадаркі, правяраем правільнасць работ па корманарыхтоўцы, робім пэўныя заўвагі, калі яны ёсць. Трэба сказаць, што ў гэтай гаспадарцы нашы патрабаванні выконваюцца цалкам.

Па стане на 14 чэрвеня ў ААТ “Даватарскі” травы першага ўкосу былі скошаны амаль на 40 працэнтах ад запланаванай плошчы, нарыхтавана  3708  тон сенажу і  178 тон сена.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі» Згодна з патрабаваннями ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Даватарскі»

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика