У Дубровенскім раёне рыхтуюць установы адукацыі да новага навучальнага года

Источник материала:  
09.08.2019 —

У Дубровенскім раёне рыхтуюць установы адукацыі да новага навучальнага года

Тры тыдні застаецца да пачатку школьных заняткаў. Канікулы пралятаюць вельмі хутка. Школьнікі адпачываюць, а дарослыя ў гэты час рыхтуюць установы адукацыі да новага навучальнага года. У школах і дзіцячых садках вядуцца рамонтныя работы, прыводзяцца ў парадак харчблокі і стадыёны, закупляецца новы транспарт і спортінвентар.

Мы пацікавіліся, як у Дубровенскім раёне рыхтуюцца да новага навучальнага года?
Як паведаміла начальнік аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама Ірына Кантроўская, за апошнія гады ў нашым раёне многа зроблена па рамонце і аднаўленні ўстаноў адукацыі. У 2017 годзе, калі ў раёне праходзілі “Дажынкі”, быў праведзены капітальны рамонт сярэдняй школы №1 г.Дуброўна, змянілі свой выгляд дзіцячыя садкі №3 і 4. І ў наступныя гады работы па рамонце ўстаноў адукацыі працягваліся. Падыходзіць да фінішу капітальны рамонт дзіцячага садка №2 ў Дуброўна. У гэтым годзе работы вяліся ў старым корпусе: тут адрамантаваны санвузлы і буфетныя групы, пральня, цеплапункт. Раней тут былі заменены вокны, адрамантаваны дах будыка, харчаблок. Усяго на рамонт дзіцячага садка ў гэтым годзе з бюджэта выдаткавана амаль 200 тысяч рублёў.

У Дубровенскім раёне рыхтуюць установы адукацыі да новага навучальнага года

У бягучым годзе найбольш сур’ёзныя рамонтныя работы праводзіліся ў Асінторфскай і Калінаўскай школах. Напрыклад, у Асінторфе правялі рамонт спартыўнай залы і закупілі спартыўнае абсталяванне. У наступным годзе тут плануецца зрабіць скаладром. У Калінаўскай школе адрамантавалі два цэха на харчблоку, замянілі кухоннае абсталяванне і лінію раздачы ежы.

Ірына Кантроўская адзначыла, што ў кожнай установе адукацыі і педагогі, і бацькі стараюцца зрабіць усё магчымае, каб дзецям было ўтульна і зручна займацца і вабіць вольны час. У гэтым годзе выдаткаваны сродкі для набыцця камп’ютараў і спортінвентару. Дарэчы, упершыню за доўгія гады нашы навучэнцы будуць поўнасцю забяспечаны лыжамі. Усяго на падрыхтоўку школ і садкоў раёна да новага навучальнага года выдаткавана 744867,07 рубля.

Адноўлены і аўтамабільны парк. Аддзел па адукацыі набыў тры аўтобуса і аўтамабіль для перавозкі прадуктаў. Два новых аўтобуса будуць дастаўляць дзяцей з аг.Сваташыцы і аг.Сіпішчава ў школы і дзіцячыя садкі г.Дуброўна.
Зараз ва ўстановах адукацыі кіпіць работа. Усе рыхтуюцца да адказнага экзамену. На наступным тыдні спецыяльныя камісіі правядуць праверку школ і дзіцячых садкоў. Пасля атрымання пашпартоў гатоўнасці і будзе дадзены старт новаму навучальнаму году. Пажадаем усім педагогам раёна поспехаў.

Святлана ШУРПАКОВА.

←Треть месячной нормы осадков выпала в Минске за сутки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика