21 лістапада ў Мінску адбудзецца святкаванне 100-годдзя асвячэння Чырвонага касцёла

Источник материала:  
05.11.2010 10:14 —

паведаміў пробашч касцёла, ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк.

Урачыстую літургію ўзначаліць апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Марцін Відавіч, з казанню да прысутных звернецца арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. На свята запрошаныя ўсе беларускія рымска-каталіцкія біскупы, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, прадстаўнікі розных веравызнанняў, кіраўнікі міністэрстваў культуры і адукацы, дыпламаты.

Напярэдадні свята, 19 лістапада, у Чырвоным касцёле адбудзецца экуменічная малітоўная сустрэча лідараў асноўных канфесій, якія дзейнічаюць у краіне. У праграму сустрэчы, якую ўзначаліць мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, уключаны сумесная малітва, выступленні святароў і хораў розных канфесій, а таксама ўскладанне кветак да ракі, дзе спачывае заснавальнік і фундатар касцёла, выдатны беларускі грамадска-палітычны дзеяч Эдвард Вайніловіч.

Пробашч касцёла выказаў шкадаванне, што да юбілею святыні з-за няхваткі сродкаў не вырашаны шэраг праблем, у тым ліку аднаўленне духавога аргана, а таксама ўпрыгожванне інтэр`ераў будынка і яго тэрыторыі.

Падзяліцца навіной: 
Паводле БелаПАН

←Ворота на курорт. Автовокзал в Мяделе (Минская область) откроется после реконструкции 5 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика