Батанічны сад перастаў закрывацца на зіму

Источник материала:  
05.11.2010 14:23 —

Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі цяпер будзе адкрыты для наведвальнікаў цэлы год.

Праўда, з лістапада па сакавік цэнтральныя вароты і каса з боку плошчы Калініна ўсё ж будуць зачыненыя. Можна купіць квіткі ў фірмовай краме батанічнага саду па адрасе вуліца Сурганава, 2в, і прайсці праз службовы ўваход.

Шпацыраваць у Батанічным у апошнія дні восені можна з 10.00 да 17.00, апроч выходнага дня – панядзелка.

Раней з 1 лістапада па 30 красавіка Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі зачыняўся на зімовы сезон. Круглы год працавала толькі экспазіцыйная аранжарэя.

Падзяліцца навіной: 
«Минск-Новости»

←21 лістапада ў Мінску адбудзецца святкаванне 100-годдзя асвячэння Чырвонага касцёла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика