Абноўленая класіка

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў унесці прапановы, каб вывесці дзейнасць Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на самаакупнасць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў учора ў час даклада міністра культуры Барыса Святлова аб выніках рэканструкцыі тэатра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў учора ў адкрыцці тэатра імя Янкі Купалы пасля рэканструкцыі.

Абноўленая класіка

Як праінфармаваў Барыс Святлоў, праведзеная рэканструкцыя дала магчымасць унесці тэхнічныя навацыі, выкарыстоўваць новыя тэхналогіі ў пастаноўцы спектакляў. Размова ішла і аб далейшай фінансавай дзейнасці гэтай тэатральнай установы. "Сёння гэта не самаакупная арганізацыя. Можа, давайце дадзім ім магчымасць зарабіць, вызвалім ад падаткаў і паглядзім, што атрымаецца, — заўважыў Прэзідэнт. — Яны гатовы, як на Захадзе, у свабоднае плаванне?"

Прадстаўнікі Міністэрства культуры і кіраўніцтва тэатра адзначылі, што некаторыя датацыі для дзейнасці тэатра ўсё ж спатрэбяцца. Прэзідэнт сказаў, што трэба падумаць і ўнесці адпаведныя прапановы, якія датычацца фінансавай дзейнасці тэатра.

←Сообщения пресс-службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика