Польшча прызнаная еўрапейскім лідарам па дэмакратызацыі Беларусі

Источник материала:  
02.02.2013 18:26 — Новости Политики

Польшча прызнаная еўрапейскім лідарам па дэмакратызацыі Беларусі

Еўрарадыё
Польшча прызнаная еўрапейскім лідарам па дэмакратызацыі Беларусі
Еўрапейская рада па міжнародных адносінах (ECFR) адзначыла Польшчу ў пяці галінах знешняй палітыкі. Сярод іншага, польская замежная палітыка была найбольш актыўнай па аказанні ціску на Беларусь з мэтай лібералізацыі сітуацыі ў краіне. Пра гэта паведамляе МЗС Польшчы.

Польшча таксама прызнаная лідарам па рэалізацыі сумесных праектаў у рамках НАТО і Супольнай палітыкі бяспекі і абароны і ўнёсак у місіі Еўрапейскага саюза у галіне абароны.

Аўтары справаздачы таксама пахвалілі Польшчу за візавую палітыку ў адносінах да Расіі, Украіны і Малдовы і павелічэнне дапамогі для краін Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.

Адзначым, што Еўрапейская рада па міжнародных адносінах з'яўляецца “еўрапейскай фабрыкай думкі”, якая праводзіць аналізы па тэмах знешняй палітыкі і бяспекі.
←Постоянные представители стран СНГ обсудят в Минске проект повестки предстоящей встречи министров иностранных дел

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика