Сообщения пресс-службы Президента

Источник материала:  

Калектыву i чытачам часопiса «Полымя»


Паважаныя сябры!


Сардэчна вiншую вас з 90–годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара часопiса «Полымя».


Гэта старэйшае лiтаратурна–мастацкае выданне Беларусi прайшло адметны гiстарычны шлях i адлюстравала значны перыяд жыцця нашага народа.


На старонках часопiса друкавалiся творы класiкаў, пiсьменнiкаў даваеннага i пасляваеннага пакаленняў, якiя прынеслi беларускай лiтаратуры прызнанне ў свеце. Ужо ў новым, XXI стагоддзi «Полымя» знаёмiць чытачоў з лепшымi ўзорамi сучаснай айчыннай паэзii, прозы, публiцыстыкi, крытыкi i лiтаратуразнаўства.


Дзейнасць вашага калектыву спрыяе прафесiйнаму росту маладых талентаў, аб’яднанню творчай iнтэлiгенцыi краiны i развiццю мастацкага слова ў рэчышчы традыцый, закладзеных выдатнымi майстрамi мiнулага, дапамагае захаваць багацце духоўнай культуры нашага народа, выявiць глыбiню i адметнасць нацыянальнага характару.


Шчыра жадаю супрацоўнiкам i чытачам часопiса моцнага здароўя, дабрабыту i плёну ў працы на карысць роднай Беларусi.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА.


Поздравление


Александр Лукашенко поздравил Пак Кын Хе с избранием на пост Президента Республики Корея.


«Уверен, что Ваша деятельность на главной государственной должности Республики Корея будет содействовать ее дальнейшему динамическому развитию и расширению двустороннего сотрудничества между нашими странами», — говорится в поздравлении.

←Обзор важнейших событий 21 декабря 2012 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика