Не дапускаць кампанейшчыны пры стварэнні малакаперапрацоўчых холдынгаў

Источник материала:  

Праблемы развіцця малакаперапрацоўчай галіны краіны абмяркоўваліся 8 лістапада на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Малакаперапрацоўчая галіна з'яўляецца адной з вядучых галін перапрацоўчай прамысловасці Беларусі і самым буйным экспарцёрам аграрнай прадукцыі. Толькі за студзень-жнівень 2012 года экспартавана малакапрадуктаў амаль на $1,2 млрд.

Таму адным з прыярытэтаў нацыянальнай аграрнай палітыкі з'яўляецца далейшае ўдасканаленне гэтай галіны, у тым ліку шляхам аб'яднання малочных прадпрыемстваў у холдынгі. Буйны ігрок здольны больш эфектыўна і моцна прасоўваць сваю прадукцыю на рынак і ўтрымліваць пазіцыі.

Разам з тым у выніку маніторынгу сітуацыі, звязанай з узбуйненнем малочных прадпрыемстваў, выяўлены некаторыя насцярожваючыя тэндэнцыі, якія патрабуюць неадкладнага ўстаранення. Гэтыя актуальныя пытанні на прыкладзе прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці сталі прадметам абмеркавання на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.

Аналіз працэсу аб'яднання асобных прадпрыемстваў паказаў, што часам узбуйненне вытворчасці адбываецца без дакладна выпрацаванай стратэгіі, належнай прапрацоўкі эфектыўнасці такога рашэння і яго наступстваў, без уліку меркаванняў кіраўнікоў саміх прадпрыемстваў.

Губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра далажыў аб ходзе рэалізацыі рэгіянальнай праграмы па фарміраванні буйных прадуктовых кампаній у вобласці.

Кіраўнікі прадпрыемстваў на прыкладзе сваіх вытворчасцяў паказалі плюсы і мінусы аб'яднальнага працэсу.

Кампанейшчыны тут быць не павінна, патрабуе Прэзідэнт. Да кожнага канкрэтнага аб'яднання трэба падыходзіць індывідуальна — гэта ж лёс прадпрыемства і працоўнага калектыву.

"Размова ідзе аб тым, што вы дамовіліся аб аб'яднанні некаторых прадпрыемстваў малакаперапрацоўкі, гэтак жа як і мясаперапрацоўкі, у прамысловасці адбываецца такое аб'яднанне ў холдынгі і гэтак далей. Але перш чым гэта рабіць, трэба гэта падлічыць. Трэба вывучыць і, самае галоўнае, трэба гэта зрабіць вельмі тонка, акуратна, каб не проціпаставіць гэты працэс тым, хто там працуе", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт даручыў намесніку прэм'ер-міністра Міхаілу Русаму і міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніду Зайцу забяспечыць пастаянны аналіз працэсу ўзбуйнення малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў у краіне, своечасова выяўляць негатыўныя тэндэнцыі і аператыўна на іх рэагаваць.

←На пороге новой эры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика