Беларусь ганарыцца Клімуком
10.07.2012
—
Новости Политики
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Клімука з 70-гадовым юбілеем.
"Вы ўнеслі вялізны ўклад у развіццё касманаўтыкі, заслужылі сусветнае прызнанне і высокі аўтарытэт. Беларусь па праве ганарыцца Вамі — сваім выдатным сынам", — гаворыцца ў віншаванні.
"Упэўнены, што Вашы розум, вопыт і талент і ў далейшым будуць садзейнічаць умацаванню навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.