Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена выпускнікам ваенных ВНУ
Падзяка Прэзідэнта Беларусі за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку аб'яўлена 19 выпускнікам устаноў вышэйшай адукацыі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Сярод удастоеных Падзякі Прэзідэнта — ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, органаў дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена ваеннаслужачаму Узброеных Сіл Казахстана палкоўніку Талгату Ісмаілаву, выпускніку факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.