Віншаванні Прэзідэнта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пракурорскіх работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры Беларусі з 90-годдзем з дня ўтварэння пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
"Беларуская пракуратура ўнесла значны ўклад у стварэнне прававой дзяржавы і ўмацаванне законнасці. Пракурорскі нагляд у сучасных умовах з'яўляецца неад'емнай часткай нацыянальнай сістэмы дзяржаўна-прававой абароны грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы", — гаворыцца ў віншаванні.
"Цяпер вашай асаблівай увагі патрабуюць пытанні каардынацыі барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй, а таксама любымі праявамі непавагі да законаў нашай краіны. Ад дакладнай і зладжанай дзейнасці пракурорскіх работнікаў у многім залежыць стабільная праца дзяржаўнага механізма, накіраваная на вырашэнне сацыяльна-палітычных і эканамічных задач, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Упэўнены, што вы і далей будзеце з поўнай адказнасцю і самааддачай сумленна і аддана служыць дзяржаве, грамадству і закону".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў пракурорскім работнікам і іх блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
***
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа, кітайскіх тайканаўтаў, вучоных, інжынераў і ўвесь кітайскі народ у сувязі з новым трыумфальным дасягненнем Кітая ў асваенні касмічнай прасторы — паспяховым запускам пілатуемага касмічнага карабля "Шэнчжоу-9".
***
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мухамеда Мурсі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.