Ордэнам Маці ўзнагароджаны 23 шматдзетныя жанчыны з розных рэгіёнаў Беларусі

Источник материала:  

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны 23 шматдзетныя жанчыны з розных рэгіёнаў Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Сярод удастоеных узнагарод бухгалтар Полацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Зоя Булаўка, аператар машыннага даення ААТ "Талачынскі райаграсэрвіс" Алеся Крывецкая, работніца эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі "Ляскавічы" ДПУ "Нацыянальны парк "Прыпяцкі" Вера Барысава, участковы ўрач-педыятр Мазырскай гарадской дзіцячай бальніцы Святлана Калеснік, хатняя гаспадыня з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна Вера Ганчарэвіч, палявод сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Макараўцы" Бераставіцкага раёна Алена Мілашэўская.

←Сага про Швеца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика