Аляксандр Лукашэнка даручыў вырашыць жыллёвыя пытанні ваеннаслужачых і разгледзець магчымасць росту зарплат

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Леаніда Мальцава і міністра абароны Юрыя Жадобіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мяне цікавіць сітуацыя ва Узброеных Сілах, мадэрнізацыя арміі, колькасць у тым ліку, пытанні фінансавання. Другі напрамак, які нам неабходна абмеркаваць, — кадры, грашовае забеспячэнне. І самае галоўнае пытанне — будаўніцтва жылля для ваеннаслужачых. Мы дамаўляліся аб выпрацоўцы пэўнага алгарытму ў гэтым пытанні, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У сувязі з гэтым у нас ёсць дамоўленасць з Прэзідэнтам Расіі. Я яму накіраваў пісьмо аб неабходнасці пошуку для беларускіх ваеннаслужачых дадатковых сродкаў за кошт розных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. І ён паабяцаў дапамагчы ў гэтым плане".

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у дзвюх краін практычна агульная армія і пастаўленыя перад ёю задачы. Але памер грашовага забеспячэння ваенных Беларусі і Расіі адрозніваецца. Такое становішча павінна быць зменена, запатрабаваў Прэзідэнт.

Міністр абароны Юрый Жадобін далажыў, што ў цэлым Узброеныя Сілы выконваюць пастаўленыя перад імі задачы. У лістападзе мінулага года праведзены чарговы прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Леанід Мальцаў адзначыў, што Узброеныя Сілы павінны ўмець процістаяць выклікам і пагрозам у сучасных умовах. Неабходна, каб гэтай задачы адпавядалі іх арганізацыйна-штатная структура, узбраенне, узровень падрыхтоўкі. Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне павышэння грашовага забеспячэння не толькі ваеннаслужачых, але і супрацоўнікаў усяго сілавога блока. Акрамя таго, дадзена даручэнне вырашыць задачу па забеспячэнні ваеннаслужачых жыллём, у тым ліку службовым, у ваенных гарадках.

←В Ормузском проливе тесновато

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика