Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уга Чавеса з 15-годдзем устанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Венесуэлай

Источник материала:  

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Рафаэля Чавеса Фрыяса і венесуэльскі народ з 15-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За час, які прайшоў з пачатку афіцыйных кантактаў паміж нашымі краінамі, зроблена вельмі шмат: забяспечана высокая інтэнсіўнасць палітычнага дыялога, падпісаны ўзаемавыгадныя пагадненні, якія пацвярджаюць стратэгічны характар двухбаковых адносін, наладжаны пастаянныя сувязі прадстаўнікоў дзелавых колаў", — адзначаецца ў віншаванні. Прэзідэнт выказаў перакананне, што і ў далейшым супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы будзе ўзбагачацца новымі канкрэтнымі праектамі ў сферы гандлю, інвестыцый, нафтаздабычы, будаўніцтва, навукі і культуры, прадоўжыцца плённае ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне.

←В Ормузском проливе тесновато

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика