Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам V рэспубліканскай справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускага саюза жанчын і павіншаваў з 20-годдзем з дня ўтварэння гэтага грамадскага аб'яднання.
09.12.2011
—
Новости Политики
"Ваша мнагатысячная арганізацыя вядзе рознабаковую працу ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Вы не застаяцеся безудзельнымі да грамадска значных падзей, а заўсёды займаеце канструктыўную дзелавую пазіцыю, — гаворыцца ў прывітанні. — І сёння вы сабраліся, каб абмеркаваць актуальныя праблемы сучаснасці — павышэнне статусу жанчын у грамадстве, умацаванне інстытута сям'і, выхаванне дзяцей, садзейнічанне захаванню і замацаванню духоўных і маральных каштоўнасцяў".
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што дзейнасць Беларускага саюза жанчын будзе садзейнічаць далейшаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Рэспублікі Беларусь.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.