Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да жыхароў Магілёва з нагоды 70-ай гадавіны пачатку абароны гэтага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
"23 дні гераічнага супрацьстаяння ворагу на Дняпроўскім рубяжы ўвайшлі легендарнай старонкай у летапіс Вялікай Айчыннай вайны. Горад ператварыўся ў сапраўдную крэпасць, пад сценамі якой разгарэліся найбуйнейшыя бітвы пачатковага перыяду вайны, і быў развеяны міф пра непераможнасць фашысцкіх полчышчаў", — гаворыцца ў звароце.
"Бітва за Магілёў усяліла ў сэрцы мільёнаў людзей надзею і веру ў непазбежны разгром акупантаў. А Буйніцкае поле стала такім жа сімвалам мужнасці і стойкасці, як палі Падмаскоўя, Пулкаўскія вышыні, Малахаў і Мамаеў курганы. Сучасныя гісторыкі па праву называюць абарону горада стратэгічнай перамогай Савецкага Саюза і пачаткам канца гітлераўскай армады", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Подзвіг абаронцаў Магілёва заўсёды будзе жыць у сэрцах беларусаў", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.