Галасы жыхароў Беларусі сальюцца ў выкананні гімна ў Дзень Незалежнасці

Источник материала:  

Галасы жыхароў Беларусі сальюцца ў выкананні гімна краіны ў Дзень Незалежнасці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі Ігар Варонін.

Вечарам 3 ліпеня (21.00) каля абеліска "Мінск — горад-герой" пачнецца гала-канцэрт "Свет віншуе Беларусь" — плануецца, што ён прадоўжыцца да 2.00. З Днём Незалежнасці беларусаў будуць віншаваць артысты з Беларусі, Італіі, Украіны, Малдовы і Эстоніі, сярод якіх Ірына Дарафеева, Іна Афанасьева, Аляксей Хлястоў, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, ансамбль "Сябры", удзельнікі "Еўрабачання" Настасся Віннікава, Руслана, група "Здоб шы здуб", Гетэр Яані. "Асобныя нумары канцэрта будуць пабудаваны па прынцыпе дуэтнасці, прычым разам будуць спяваць групы і выканаўцы, якія раней разам не выступалі", — расказаў Ігар Варонін. Весці канцэрт будуць чатыры пары вядучых тэлеканала АНТ.

Гала-канцэрт мае сімвалічную назву "Свет віншуе Беларусь". Удзельнікі акцыі змогуць убачыць віншаванні на вялікіх экранах, устаноўленых каля абеліска, гледачы, якія знаходзяцца дома, — у эфіры тэлеканала АНТ.

У 22.55 пачнецца акцыя "Праспяваем гімн разам", у якой змогуць прыняць удзел усе жыхары рэспублікі. Пасля выканання гімна ў 23.00 неба расквеціць салют.

Арганізатары свята — Міністэрства культуры Беларусі, Мінгарвыканкам, тэлеканал АНТ.

←Галасы жыхароў Беларусі сальюцца ў выкананні гімна ў Дзень Незалежнасці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика