Уладзімір Палуян назначаны міністрам па падатках і зборах Беларусі

Источник материала:  
Палуян Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся ў 1961 годзе ў в. Некрашэвічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, у 2006-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1982 па 1988 год працаваў на МТЗ фрэзероўшчыкам, наладчыкам, сакратаром камітэта камсамола. У 1991—1994 гадах быў дырэктарам шматпрофільнага малога прадпрыемства "Цімэн" у Мінску. З 1994 па 1997 год працаваў вядучым спецыялістам, галоўным экспертам Кантрольнай палаты Беларусі. У 1997—2002 гадах — галоўны спецыяліст, начальнік упраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю, у 2002—2004-м — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне г. Мінска. У 2004—2009 гадах — першы намеснік міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2009 года — міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
←Валянцін Чаканаў назначаны міністрам гандлю Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика