Валянцін Чаканаў назначаны міністрам гандлю Беларусі

Источник материала:  
Чаканаў Валянцін Сяргеевіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, у 1991-м — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі, у 2002-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. У 1978—1990 гадах працаваў у структуры камсамола. У 1990—1993-м — эканамічны саветнік, загадчык аддзела гандлю Бабруйскага гарвыканкама. У 1993 годзе ўзначаліў ААТ "Космас-Камцэнтр" у г. Бабруйску. У 2001—2002-м — намеснік дырэктара, дырэктар ТАА "Прамгандальскура", намеснік начальніка дзяржаўнай установы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі. У 2002—2009 гадах — намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Белбакалея", потым узначаліў гэта прадпрыемства. Са студзеня 2009 года — міністр гандлю Рэспублікі Беларусь. БЕЛТА
←Маленькие люди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика