Кастусёў абвяргае БТ
Кастусёў таксама асудзіў беспарадкі 19 снежня, але зрабіў гэта ў іншым ключы:
Напрыклад, ён наўпрост не звінаваціў арганізатараў акцыі.
«Мы заўсёды выступалі за мірныя акцыі пратэсту, на жаль, з’явіўся шэраг людзей, якім захацелася зрабіць правакацыю. Шкада, што закончылася біццём вокнаў, ламаннем дзвярэй— хацелася каб усё гэта было трошкі інакш. На маю думку, і я казаў пра гэта раней, паступала такая інфармацыя пра тое, што расійскі бок зацікаўлены ў такім развіцці падзей у Беларусі. Як паказваюць факты, гэтая наша занепакоенасць пацвердзілася.
Складана сказаць канкрэтна хто гэта, але я лічу, што ўсё ж такі праявіўся прарасійскі вектар. Канешне, яны больш зацікаўлены ў ты, што адбылося».Кастусёў зазначыў, што падзеі учорашняга вечара могуць дрэнна адбіцца на стасунках з Еўропай.
«Цяжка каментаваць як зрэагуе Еўропа на тое, што адбылося ў Мінску, але для нас, для мяне асабіста, шкада, што гэта можа сапсаваць адносіны Беларусі і ЕЗ, бо мы заўжды выступалі за тое, каб Беларусь была ў Еўразвязе, уступіла ў яго — гэта наша мэта. Калі падзеі будуць развівацца ў адваротным кірунку, гэта будзе на руку Крамлю, і Беларусь будзе ўцягнутая у палітычныя і эканамічныя стасункі з Расіяй досыць глыбока. Права кожнага чалавека так ці інакш рэагаваць на пэўную падзею, але я заўжды заклікаў, каб такія акцыі праводзіліся мірна».
Пазней Рыгор Кастусёў абверг свой выступ па БТ, назваўшы яго нарэзкай цытатаў і заявіў, што адкажа на ўсе пытанні а 16-й падчас прэс-канферэнцыі на офісе БНФ. Таксама па БТ быў паказаны тэкст заявы Дзмітрыя Уса, але сам кандыдат перад камерамі не з’явіўся.