Кэтрын Эштан асудзіла брутальны разгон дэманстрацыі ў Мінску
20.12.2010 14:40
—
Новости Политики
Паведамленне прэс-службы Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў
Высокі прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан асуджае прымяненне сілы, якое мела месца ў Беларусі ўчора пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў. У прыватнасці: збіццё і затрыманне некалькіх апазіцыйных лідэраў, уключаючы і шэраг кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.
Яна заклікае ўлады краіны да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых.Кэтрын Эштан з шкадаваннем адзначыла, што падзеі ўчорашняй ночы не адлюстроўваюць таго адноснага прагрэсу, які назіраўся ў перадвыбарчы перыяд.
Яна прыняла да ведама абвешчаныя ўладамі папярэднія вынікі выбараў.
«Мы чакаем папярэдняй справаздачы БДІПЧ АБСЕ, каб даць ацэнку правядзенню выбараў».Падзяліцца навіной:
europa.eu
europa.eu