Лукашэнка: Шалёных льготаў не будзе
12:09
Усе кандыдаты абяцаюць вярнуць льготы, кажа А.Лукашэнка. «Такой раскошы раздаваць льготы направа і налева не могуць сабе дазволіць самыя багатыя краіны», — ён кажа, што на гэтай глебе было шмат фальсіфікацый.Але кажа, што часта кантралёры нават не пытаюцца білеты ў дзяцей і пенсіянераў у грамадскім транспарце. «Шалёных льготаў не будзе», — кажа лідар краіны.
«У нас 0,7% беспрацоўных, а вакансій у тры разы болей. Пытанні аб заробках будуць цалкам знятыя, але не таму, што мы вам нешта дадзім, а таму, што зможаце заробіць».
Зазначае, што ў вёсцы стварылі добрыя ўмовы для працы. «І няпраўда, што ў нас п’яніцы. П’яніцы толькі там, дзе мы не змаглі эфектыўна арганізаваць працу».
Прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі — будаўніцтва жылля. «Канчаткова вырашым пытанне даступнасці жылля. Пашырыцца інстытут льготнага крэдытавання на жыллё. У гарадах меншых за 50 тысяч — крэдыт 1% гадавых».11:57
Удасканальванне сістэмы аховы здароўя, каб зніклі чэргі ў паліклініках.
Лукашэнка кажа, што ў нас атрымалася захаваць выдатную сістэму адукацыі. Ён пахваліў, што ў Беларусі засталася сістэма ПТВ.Працягнецца будаўніцтва спартовых пляцовак.
У другі раз згадаў апанентаў. Напэўна, Раманчука, што падчас крызісу людзей нельга было звальняць, як ён прапаноўваў. У нас было два варыянты: альбо мільёны звольненых, альбо больш‑менш добры заробак. Мы выбралі меншае зло».
Сказаў, што выходзім на сярэдні заробак у 500 даляраў. Істотна павысіўся заробак нават у найбяднейшых. Ставіць задачу на гэтую пяцігодку — 1000 даляраў. «Гэта ніжэй, чым у Еўропе, але ў нас большыя сацыяльныя гарантыі, таму і заробкі атрымаюцца на адным узроўні».«Мы не маем намеру павялічваць пенсійны ўзрост. Зменаў у налічэнні пенсій таксама не будзе. У нас ужо сфарміраваўся сярэдні клас. Такіх людзей дзве траціны. Вельмі важна, што ў нас няма моцнага сацыяльнага расслаення», — лічыць А.Лукашэнка.
***
Выступ Аляксандра Лукашэнкі падчас Усебеларускага сходу. На ім дзейсны кіраўнік павінен даць вынікі мінулай пяцігодкі і намаляваць планы на наступную.На ўсебеларускі хурал, што праходзіць у палацы рэспублікі, сабралася каля 2500 чалавек. Лукашэнка сказаў, што за апошнія пяць гадоў змясцілася шмат катаклікзмаў, але Беларусь засталася верная свайму шляху.
Сваю прамову Аляксандр Лукашэнка пачынаў з таго, што Беларусь вынесла выпрабаванне глабальным крызісам. Праблемы найперш ішлі з Захаду, але і ўсходні сусед таксама не дапамагаў, павялічваючы кошты на газ і нафту. Кіраўнік дзяржавы кажа, што толькі цяпер пачынаецца выхад з ямы.
«Краіна не прагнулася, нягледзячы на шантаж з усіх бакоў, — кажа прамоўца. — Суверэнітэт вышэйшая дзяржаўная каштоўнасць. Ніхто за нас не будзе вырашаць нашы праблемы ні Масква, ні Вашынгтон, ні Брусэль. Перафразуючы Бісмарка, незалежнасць дарагое задавальненне, якое не кожны можа сабе дазволіць. Незалежнасць — наша самае вялікае дасягненне».Лукашэнка сказаў, што эканамічны рост у нас быў 13‑ы у свеце. «За гэты час створана 105 новых прадпрыемстваў. Але не па ўсіх паказчыках атрымалася выканаць план: рост ВУП, змяншэння сальда знешняга гандлю. Зрэшты, тут вінаватымі былі абвешчаныя крызіс і павышэнне коштаў на энерганосьбіты.
Кіраўнік дзяржавы ставіць задачу ўвайсці ў клуб тэхналагічных лідараў. Выйсці ў першую паўсотню краін з найвышэйшым індэксам чалавечага развіцця. У цэнтры ўвагі дзяржавы будзе знаходзіцца чалавек.
Шмат увагі надзялялася тэме сям’і. Лукашэнка прапануе большыя дапамогі на нараджэння дзіця, а таксама льготы для шматдзетных сем’яў. Скрытыкаваў праграму апанентаў па гэтай праблеме, што нерэальна пацягнуць іхнія прапановы.