У Мінску адкрыўся ўсебеларускі сход
Паводле афіцыйных звестак, дэлегатамі сходу сталі 2,5 тысячы чалавек, сярод якіх 273 рабочыя, 250 прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі, 209
Удзел у сходзе бярэ Аляксандр Лукашэнка.
Больш за 67% дэлегатаў — людзі ва ўзросце ад 41 да 60 гадоў; менш за 10% — грамадзяне да 30 гадоў. Вышэйшую адукацыю маюць 79,4% дэлегатаў, сярэднюю і сярэднюю спецыяльную — 20,6%.
Сход будзе працаваць 6–7 снежня. Галоўныя пытанні, якія выносяцца на яго абмеркаванне, — вынікі Праграмы
Падчас правядзення сходу будзе адкрыта гарачая тэлефонная лінія. Для яе работы выдзелены шматканальныя тэлефонныя нумары:
***
Першы Усебеларускі народы сход прайшоў 19–20 кастрычніка 1996 года, за месяц да канстытуцыйнага рэферэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі; другі — 18 мая 2001 года, за чатыры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў; трэці — 2–3 сакавіка 2006 года, за два тыдні да выбараў кіраўніка дзяржавы. Цяперашні сход праводзіцца за два тыдні да прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 19 снежня.
Узяць удзел у IV Усебеларускім народным сходзе планаваў кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў. Штаб Някляева сабраў 27 тысяч подпісаў жыхароў Беларусі за яго вылучэнне дэлегатам сходу. Аднак раённая адміністрацыя раёна перашкодзіла ўдзелу кандыдата ў сходзе, матывуючы гэта працэдурай вылучэння дэлегатаў. Уладзімір Някляеў расцаніў гэты факт як парушэнне выбарчага заканадаўства, згодна з якім кандыдатам у прэзідэнты павінны быць дадзеныя роўныя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі.
«Толькі адзін кандыдат, Аляксандр Лукашэнка, будзе выступаць на Усебеларускім народным сходзе. Нікому з іншых кандыдатаў такое права дадзена не было. На экранах тэлевізараў грамадзяне краіны сёння бачаць толькі аднаго кандыдата і чуюць толькі адно прозвішча. Пад выглядам асвятлення дзелавых візітаў прэзідэнта фактычна ідзе яго перадвыбарная агітацыя», — заявіў Някляеў журналістам.
БелаПАН