У Беларусі з 2011 года захаваецца ранейшы парадак адчужэння жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах
02.12.2010
—
Новости Политики
У Беларусі захаваецца ранейшы парадак адчужэння жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах. Прэзідэнт краіны 30 лістапада падпісаў указ № 616, якім унесены змяненні ва ўказ ад 11 жніўня 2005 года № 368 "Аб некаторых пытаннях адчужэння жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах".
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.