Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана пацвердзілі імкненне развіваць партнёрскія адносіны паміж дзвюма краінамі
Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў на двухбаковай сустрэчы ў рамках саміту АБСЕ ў Астане пацвердзілі прыхільнасць развіццю партнёрскіх і дружалюбных адносін паміж дзвюма дзяржавамі, перадае БЕЛТА.
"Мы сябры, партнёры, — сказаў у час сустрэчы Ільхам Аліеў, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі. — З вялікай цеплынёй успамінаем ваш нядаўні візіт у Азербайджан". Паводле яго слоў, адносіны паміж дзвюма краінамі актыўна развіваюцца ва ўсіх сферах. "Мы радуемся вашым поспехам і спадзяёмся на прадаўжэнне актыўнага супрацоўніцтва", — дадаў Прэзідэнт Азербайджана.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ільхаму Аліеву за падтрымку, якую Азербайджан заўсёды аказваў Беларусі, як фінансавую, так і па іншых напрамках. "У нас шмат праектаў, і яны рэалізуюцца. Гэта вельмі добра. І вы можаце быць упэўненыя, што мы свае абавязацельствы перад вашай краінай, перад вамі выканаем", — сказаў ён. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў выступленне Прэзідэнта Азербайджана на саміце АБСЕ: "Гэта было самае кароткае і самае выразнае выступленне з усіх, што мы праслухалі".