Пракуратура папярэдзіла Берніковіча

Источник материала:  
27.08.2010 22:30 — Новости Политики
Толькі ўранку актывіста дапытвалі паводле скаргі раённага «ідэоляга», а па абедзе ўжо ўручылі пастанову з папярэджаньнем ды пагрозай судовага пакараньня.

Старшыня раённай суполкі Партыі БНФ, актывіст руху «За Свабоду!» Яраслаў Берніковіч уражаны апэратыўнасьцю пракурорскіх работнікаў. А таксама мэтадамі працы пракуратуры, якая папярэдзіла пра недапушчальнасьць парушэньня закону пра масавыя мерапрыемствы, не выявіўшы факту правапарушэньня.

У афіцыйнай паперы, якую спадар Берніковіч атрымаў праз 6 гадзін пасьля гутаркі з выконваючым абавязкі пракурора І.С.Валынцом, напісана, што актывіста могуць прыцягнуць да судовай адказнасьці паводле артыкулу 23.34, калі ён надалей будзе ладзіць несанкцыянаваныя масавыя акцыі.

Менавіта несанкцыянаванай акцыяй, на думку загадчыка ідэалягічнага аддзелу Глыбоцкага райвыканкаму Міхаіла Чарапкоўскага, быў бардаўскі фэст, прысьвечаны памяці Ларысы Геніюш. «Ідэоляг» напісаў скаргу ў пракуратуру, каб там далі прававую ацэнку ўчынку Яраслава Берніковіча, які быў адным з арганізатараў фэсту.

Зрэшты, уласна бардаўскай імпрэзы і не было: мерапрыемства было заплянаванае на 25-га ліпеня ў праграме парафіяльнага фэсту сьвятой Ганны каля касьцёлу ў вёсцы Мосар. Аднак незадоўга да пачатку ксёндз-пробашч Уладзімер Шымуковіч паведаміў, што забараняе праводзіць канцэрт. Яраслаў Берніковіч бачыў, што непасрэдна перад тым з ксяндзом мелі гаворку начальнік ідэалягічнага аддзелу Міхаіл Чарапкоўскі і старшыня Ўдзельскага сельсавету Віктар Карман.

Фармат імпрэзы давялося памяняць: замест арганізаванага канцэрту зладзіць сяброўскую вечарыну на возеры.

За сьпевы каля вогнішча пракуратура нікога не прыцягнула да судовай адказнасьці, але адрэагавала на «сыгнал» з райвыканкаму, папярэдзіўшы Яраслава Берніковіча на будучыню.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Проекты важнейших документов социально-экономического развития Беларуси на 2011 год предусматривают рост благосостояния граждан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика