Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя стварае Аргкамітэт па святкаванні 20-годдзя Дэкларацыі незалежнасці

Источник материала:  
02.06.2010 10:59 — Новости Политики

Першае паседжанне аргкамітэту па святкаванні 20-х угодкаў Дэкларацыі незалежнасці адбудзецца 3 чэрвеня ў менскай Сядзібе БХД, пачатак, а 14-й гадзіне.

Дэкларацыя незалежнасці была зацверджаная Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года.

На сёння далі згоду на ўдзел у аргкамітэце Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Пашкевіч.

БХД выступае з прапановай правесці ў межах святкавання навукова-практычную канферэнцыю «20 гадоў незалежнасці», арганізаваць прагляд тэматычных фільмаў, праграму ўрачыстых вулічных мерапрыемстваў.

Тэлефон для кантакту: (029) 763-59-54 (Віталь)


Прэсавая служба БХД

←Кіраўніку ініцыятыўнай групы Франака Вячоркі не падоўжылі кантракт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика