Кіраўніку ініцыятыўнай групы Франака Вячоркі не падоўжылі кантракт

Источник материала:  
02.06.2010 10:47 — Новости Политики

«Днямі я атрымаў паведамленне, што са мной не падаўжаюць кантракт», — паведаміў актывіст.

Да 30 чэрвеня гэтага году Уладзімір Целяпун яшчэ можа працаваць на сваёй пасадзе начальніка тэхнічнага аддзела ААТ «Беларускабель». Пасля гэтай даты тэрмін дзеяння кантракту заканчваецца. Разам з тым, да пенсійнага ўзросту Уладзіміру засталося яшчэ 6 гадоў.

Актывіст працаваў на ААТ «Беларускабель» з 1976 году. Гэта значыць, стаж працы на гэтым прадпрыемстве набягае прыстойны: 34 гады. І за гэты час ніякіх нараканняў на Уладзіміра не было. Тым больш што ад завода ён атрымаў вышэйшую адукацыю. А апошнім разам актывісту працягвалі кантракт на максімальны тэрмін — 5 гадоў.

«Я яшчэ сам не ведаю, на якім свеце знаходжуся», — кажа актывіст, разважаючы пра прычыны непадаўжэння і далейшыя планы.

Дарэчы, на апошніх выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы Уладзімір Целяпун не толькі балатаваўся ў аблсавет ад партыі і ў райсавет шляхам збору подпісаў, але і быў кіраўніком ініцыятыўнай групы нашумелага салдата-кандыдата ў дэпутаты Франка Вячоркі.

Прававы інспектар прафсаюза РЭП Леанід Судаленка лічыць выпадак Уладзіміра Целяпуна яскравай дыскрымінацыяй па палітычных матывах.

←Лукашэнка сёння з'язджае ў Азербайджан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика