Франак Вячорка чакае рэакцыі пракуратуры і Цэнтравыбаркаму

Источник материала:  

Франак Вячорка ня мае магчымасьці як кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў сустракацца з выбарцамі. Яго амаль два тыдні трымаюць у санчастцы. Гэта адбылося пасьля таго, як Франак абсьледаваўся ў вайсковым шпіталі № 432, а таксама ў цэнтры кардыялёгіі. Мэдыкі прызналі Франка непрыдатным для службы ў войску.

Франка Вячорку зарэгістравалі ў якасьці кандыдата 25 сакавіка. Паводле заканадаўства, яму абавязаны даць месячны адпачынак для агітацыйнай кампаніі. Франак падаў рапарт на адпачынак, але пакуль безвынікова. Маёр Вячаслаў Капыловіч патлумачыў салдату-апазыцыянэру, што цяпер ён нарэшце заклапочаны здароўем Франка.

Вінцук Вячорка патэлефанаваў у Баранавічы палкоўніку Сяргею Грысюку, каб нагадаць, што яго сыну неабходна сустракацца з выбарцамі, друкаваць улёткі і г.д. Ён паведаміў «Свабодзе», што пасьля гэтага Франку дазволілі ў суправаджэньні прапаршчыка часткі схадзіць на радыё для запісу прамовы. На другі дзень у суправаджэньні афіцэраў Франак наведаў тэрытарыяльную выбарчую камісію.

Франак Вячорка накіраваў заявы на дзеяньні камандаваньня ў пракуратуру і Цэнтрвыбаркам.
←“Новае пакаленьне” сабрала больш за 10 тысяч подпісаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика