“Новае пакаленьне” сабрала больш за 10 тысяч подпісаў

Источник материала:  

Моладзевая кааліцыя «Новае Пакаленьне» падвяла вынікі этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

У прэсавым рэлізе, сярод іншага, адзначаецца: «З 53 ініцыятыўных групаў, якія зьбіралі подпісы па ўсёй Беларусі, зарэгістравана 22 кандыдаты ў дэпутаты. Сябрамі ініцыятыўных групаў сабрана больш як 10 тысячаў подпісаў у падтрымку кандыдатаў кааліцыі».

Адмоўлена ў рэгістрацыі пераважна лідэрам, якія праводзілі вельмі моцныя кампаніі на сваіх акругах. Так, не прайшлі сіта рэгістрацыі старшыня «Правага Альянсу» Юрась Карэтнікаў, лідэр «Вольнай моладзі» Мікіта Красноў, намесьніца старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка.
←Агитацию Франак Вечерко начал под наблюдением прапорщика (Фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика