Стыпендыi студэнтам i навучэнцам — будучым атамшчыкам павялiчаны ў Беларусi на 10 працэнтаў

Источник материала:  

У Беларусi з 1 студзеня 2010 года павялiчаны на 10 працэнтаў памер вучэбных стыпендый студэнтам i навучэнцам, якiя вучацца па спецыяльнасцях у атамнай энергетыцы. Адпаведны ўказ № 89 Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 26 лютага.

У прыватнасцi, павелiчэнне стыпендый закране тых, хто вучыцца па спецыяльнасцях: ядзерная фiзiка i тэхналогii, радыяцыйная хiмiя, ра- дыяхiмiя, электронныя сiстэмы кантролю i кiравання на атамных электрастанцыях, паратурбiнныя ўстаноўкi атамных электрастанцый, будаўнiцтва цеплавых i атамных электрастанцый, ядзерная i радыяцыйная бяспека.

Гэта мера накiравана на павышэнне зацiкаўленасцi моладзi ў атрыманнi гэтых складаных, звязаных з пэўнай рызыкай, але вельмi неабходных дзяржаве спецыяльнасцяў, растлумачылi ў прэс-службе.

Указам таксама павялiчана на Br100 тыс. стыпендыя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Яе памер складзе Br300 тыс., што дасць магчымасць прывесцi яе ў адпаведнасць з iншымi вiдамi дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Сдвиг по фазе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика