Дэпутатаў Нацыянальнага сходу ў Эўранэсьце ня будзе?
19.02.2010
—
Новости Политики
Аднак некалькі тыдняў таму дакладчык ЭЗ па Беларусі Яцэк Пратасевіч агучыў, што Эўрапарлямэнт не прызнае легітымнасьці беларускага Нацыянальнага сходу, што эўрапейскія дэпутаты незадаволеныя ўзроўнем дэмакратыі ў Беларусі, а таму ад гэтай краіны ў Парлямэнцкай асамблеі “Усходняга партнэрства” павінны абавязкова ўдзельнічаць прадстаўнікі беларускай апазыцыі. У адпаведнасьці з пазыцыяй ЭЗ, зь дзесяці належных Беларусі месцаў пяць мусілі заняць прадстаўнікі беларускага парлямэнту і пяць - прадстаўнікі дэмакратычных сілаў.
Як падае выданьне Europolitics.info, сёньняшняе рашэньне Эўрарлямэнту па Беларусі наступнае:” усе 10 месцаў у Парлямэнцкай асамблеі “Партнэрства“ будуць належаць прадстаўнікам беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці”.
Нагадаем, што такая прапанова ў апошнія тыдні лабіравалася польскімі парлямэнтарамі ў сувязі з сытуацыяй вакол СПБ.
Пару дзён таму прадстаўніцтвам ЭЗ ва Ўкраіне і Беларусі была распаўсюджаная інфармацыя адносна прыбыцьця ў Менск на наступным тыдні дэлегацыі Эўрапарлямэнту з мэтай выпрацоўкі пазыцыі па ўдзелу Беларусі ў ПА “Усходняга партнэрства” “Эўранэст”