Індывiдуальным прадпрымальнiкам у Беларусi дазволена ўносiць абавязковыя страхавыя ўзносы адзiн раз у год

Источник материала:  

Перыядычнасць выплаты абавязковых страхавых узносаў у Беларусi змянiлася. Прэзiдэнт Беларусi 13 лютага падпiсаў указ № 64, якiм унесена змяненне ў Палажэнне аб выплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне i iншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, зацверджанае ўказам ад 16 студзеня 2009 года № 40.

Для суб'ектаў малога прадпрымальнiцтва з сярэдняй колькасцю работнiкаў да 15 чалавек прадугледжваецца штоквартальная выплата абавязковых страхавых узносаў (цяпер штомесячная), а для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — штогадовая (цяпер штоквартальная).

Указам таксама ўстаноўлена, што прыватныя натарыусы, якiя з'яўляюцца атрымальнiкамi пенсiй, а таксама маюць права на дапамогу па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў, маюць права на такi ж парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў, якiм карыстаюцца прадпрымальнiкi з аналагiчным статусам.

←Выборы: роль прессы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика