Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект беларуска-расiйскага пагаднення аб супрацоўнiцтве ва ўзвядзеннi АЭС

Источник материала:  

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваiм указам адобрыў у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў збудаваннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь атамнай электрастанцыi.

Паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення з дазволам пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпiсанне дакумента пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта прадастаўлены мiнiстру энергетыкi Аляксандру Азярцу.

Пагадненне будзе часова прымяняцца з даты падпiсання да яго ўступлення ў сiлу.

←Соло на трубе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика