Нурсултан Назарбаеў прыбыў у Мiнск

Источник материала:  

Самалёт Прэзiдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева зрабiў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мiнск, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Нурсултан Назарбаеў будзе знаходзiцца ў Беларусi з афiцыйным вiзiтам 25—26 лiстапада. У ходзе сустрэч i перагавораў у Мiнску плануецца абмеркаваць пытаннi беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння ў розных сферах. Акрамя таго, 27 лiстапада Нурсултан Назарбаеў прыме ўдзел у пасяджэннi Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС. Чакаецца, што ў чацвер, 26 лiстапада, у Мiнск прыбудуць прэзiдэнты Таджыкiстана, Кыргызстана, Арменii, а ў пятнiцу, 27 лiстапада — Расiйскай Федэрацыi.

←На гриппозной панике греют руки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика