Лучше обойти, чем обойтись. Подготовительные работы на месте будущей многоэтажки приносят дискомфорт жителям микрорайона на Витебской

Источник материала:  
18.03.2020 — Разное

Адразу некалькі жыхароў мікрараёна вуліцы Віцебскай звярнуліся апошнімі днямі ў рэдакцыю, каб выказаць нараканні на тое, што работы, якія пачаліся на месцы будучай шматпавярхоўкі, стварылі ім дыскамфорт. Так, у прыватнасці, грузавікі будаўнікоў пашкодзілі дарожку, па якой людзям зручна напрамкі дабірацца ад вуліцы Ленінскай да карпусоў 2 і 3 дома №6 па Віцебскай. Цяпер там стала брудна і жыхары нават паклалі на зямлю дошкі, каб можна было пераадолець самы праблемны ўчастак. Толькі ў гумавых ботах можна зараз падысці да размешчанай побач кантэйнернай пляцоўкі, а часовую дарогу, якую насыпалі камунальнікі за магазінам “На Віцебскай” у якасці пад’езду да яе, будаўнічая тэхніка ўшчэнт зрэзала каляінамі. Нагрузкі ад цяжкіх машын і трактароў не вытрымаў нават заасфальтаваны ўчастак на павароце ў двор дома №2, на якім “прасеў” каналізацыйны люк.

Менавіта ўхіленнем апошняй праблемы займалася ў панядзелак брыгада водаканальшчыкаў, якую мы ўбачылі, калі прыбылі ў раён новабудоўлі, каб ацаніць сітуацыю. “Што, дадалі вам спраў будаўнікі?” – пацікавіліся ў рамонтнікаў. І атрымалі даволі паліткарэктны адказ: “Ну а што зробіш, усялякае бывае. Ды мы ўжо амаль усё выправілі”. Камунгасаўцы ж, якіх таксама сустрэ­лі непадалёк, не хавалі заклапочанасці: “Сёння наш МАЗ тут ледзь не заграз. Нават не ведаем, як цяпер смецце адвозіць. Спецыяльна зрабілі гэты пад’езд, пяць прычэпаў гравію высыпалі, а зараз ён бачыце ў якім стане…”.Лучше обойти, чем обойтись. Подготовительные работы на месте будущей многоэтажки приносят дискомфорт жителям микрорайона на Витебской

“Так, сапраўды істотна парэзалі грунтоўку, ды і асфальтаваная дарога ўздоўж дома №4, па якой зараз машыны адвозяць зямлю, таксама хутка разаб’ецца. Але што рабіць, калі іншага пад’езду да гэтага месца проста няма? Вось, паглядзіце самі, – прыпыніўшы бульдозер, абводзіць рукой наваколле работнік ПМК-66 Аляксей Васільевіч Леднік. – Не дратаваць жа мясцовасць з боку спартыўнага комплексу: там ужо добраўпарадкаванне праведзена, дрэўцы высаджаны”.

Словы будаўніка пацвердзіў і дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна А.С.Лосеў:

– На жаль, падобная сітуацыя – нярэдкасць. І ў 2016-м, і ў мінулым годзе пры будаўніцтве дамоў на Віцебскай былі вымушаны ездзіць праз двары – іншых варыянтаў проста не было. І, вядома ж, некаторыя жыльцы абураліся, што даводзіцца цярпець часовыя нязручнасці. Але ж варта паважаць і інтарэсы будучых навасёлаў, якія таксама мараць пра сваё жыллё. Брудны ўчастак можна абысці, а вось абысціся без новабудоўляў нельга.Лучше обойти, чем обойтись. Подготовительные работы на месте будущей многоэтажки приносят дискомфорт жителям микрорайона на Витебской

Што датычыцца канкрэтных закранутых момантаў, то па іх Аляксандр Сяргеевіч патлумачыў наступнае. Асфальтаваная дарога ўздоўж дома №4, па якой зараз ездзіць транспарт з будоўлі, у хуткім часе пераўвасобіцца: для зручнасці жыхароў у праекце запланавана будаўніцтва вуліцы шырынёй 6 метраў з тратуарам і стаянкай. Яна працягнецца ад новага дома да дарогі на спарткомплекс. Што датычыцца пад’езду да кантэйнераў, то будзе шукацца магчымасць яго падсыпаць, разглядаецца і варыянт пераносу пляцоўкі ў іншае месца.

Задалі мы дырэктару ўпраўлення і пытанне, якое чулі ад многіх ушачан: чаму новы дом вырашылі размясціць менавіта тут, ва ўжо склаўшымся квартале, а не побач з нядаўна пабудаванымі, што здаецца больш лагічным?

Аляксандр Сяргеевіч патлумачыў, што існуючыя зараз інжынерныя сеткі не дазваляюць забяспечыць узвядзенне новых дамоў у той частцы мікрараёна. Аднак распрацаваны праект будаўніцтва новай вуліцы з уладкаваннем усіх патрэбных камунікацый: яна будзе ісці ад шашы з боку заправачнай станцыі і агінаць жылы квартал. І калі праект будзе рэалізаваны, з’явіцца магчымасць планаваць там новабудоўлі. Прынамсі, грунт, які зараз вымаецца падчас работ па планіроўцы, адвозіцца менавіта на месца будаўніцтва “Вуліцы №5” – такая яе рабочая назва. Усяго для гэтага спатрэбіцца каля 20 тысяч кубаметраў, і прыкладна 6 з іх дасць узгорак, які трэба зрэзаць, перш чым пачаць капаць катлаван для новага дома.

Ну а што датычыцца тэрмінаў яго ўзвядзення, то здаць аб’ект мяркуецца да навагодніх святаў. І будаўнікі звяртаюцца да жыхароў мікрараёна, прадстаўнікоў іншых службаў з просьбай з разуменнем аднесціся да часовых нязручнасцяў і абяцаюць прыкласці ўсе намаганні, каб іх мінімізаваць.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

←У Пружанах мужчына распыліў газ у дзвюх крамах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика