Беларусь трапіла ў дзясятку самых мілітарызаваных краін свету
20.02.2020 13:15
—
Разное
Еўрарадыё
Па выніках 2019 года Беларусь увайшла ў дзясятку самых мілітарызаваных краін. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Міжнароднага інстытута канверсіі ў Боне.
Першую дзясятку рэйтынгу Global Militarization Indix (GMI) склалі Ізраіль, Сінгапур, Арменія, Кіпр, Паўднёвая Карэя, Расія, Грэцыя, Іарданія, Беларусь і Азербайджан. Такім чынам, наша краіна займае дзявятае месца.
Індэкс глабальнай мілітарызацыі паказвае адносіны і значэнне вайсковага апарата краіны да ўсяго грамадства ў цэлым. У GMI 2019 разглядаюцца 154 дзяржавы.