У мінскім клубе Re:Public быў пажар — эвакуіравалі 170 чалавек

Источник материала:  
11.01.2020 13:14 — Разное
У мінскім клубе Re:Public быў пажар — эвакуіравалі 170 чалавек
Месца пажару / МНС

Раніцай 11 студзеня ў мінскім клубе Re:Public загарэлася электраправодка і дэкор падвесной столі. Ужо праз 6 хвілін пасля званка на месца прыбылі першыя падраздзяленні МНС. У момант узгарання ў клубе знаходзілася каля 150 наведвальнікаў і 20 супрацоўнікаў, паведамляюць у МНС. Іх эвакуіравалі яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў.

Супрацоўнікі клуба паспрабавалі самастойна справіцца з агнём пры дапамозе вогнетушыцеляў, але ў іх не выйшла. Пажар патушылі ў 06:30 супрацоўнікі МНС, ніхто не пацярпеў.

Паводле папярэдніх дадзеных, у фае клуба з-за кароткага замыкання загарэлася электраправодка, што і паслужыла прычынай далейшага ўзгарання.

←Полезный совет: как правильно выбрать посредника при купле/продаже жилья, и что должно насторожить еще до начала работы риелтора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика