Залаты “хет-трык” рабят з Чыгірынскай школы

Источник материала:  
19.12.2019 — Разное

2019 год для юных аматараў здаровага ладу жыцця з Чыгірынскай СШ стаў самым выніковым на спартыўныя дасягненні.

Залаты “хет-трык” рабят з Чыгірынскай школы

На рахунку вучняў – Дыплом I ступені ў раённай Спартакіядзе школьнікаў-2019 у групе “Б”; Дыплом I ступені ў спартакіядзе дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства 2019 года, дзе вызначальнай стала наша перамога ў спаборніцтвах “Скураны мяч”; Дыплом I ступені ў намінацыі “Турысцкая работа” раённай круглагадовай турыяды навучэнцаў і педагогаў.
Трэба адзначыць, што перамогі даліся нам няпроста. Наша школа ўступае іншым навучальным установам па масавасці юных спартсменаў, наяўнасці і якасці базы для падрыхтоўкі і спартыўнага інвентару, аднак жаданне перамагчы, стаць першымі і парадаваць сваіх настаўнікаў і родных прыводзяць да вось такіх выдатных рэзультатаў.

Гэтыя спартыўныя дасягненні – вынікі карпатлівай работы педагагічнага і вучнёўскага калектыву нашай навучальнай установы. А таксама своеасаблівы падарунак нашаму выкладчыку фізічнай культуры С.А.Іваніцкаму: у студзені споўніцца 10 год з таго дня, як Сяргей Аляксандравіч пачаў выкладаць фізкультуру ў Чыгірынскай СШ.

За дасягненні ў спартыўных спаборніцтвах кіраўніцтва раёна ўзнагароджвае нашу навучальную ўстанову спортінвентаром, у гэтым годзе ў нас арганізаваны тры новыя спартыўныя пляцоўкі, а, значыць, наперадзе – новыя дасягненні! Спыняцца мы не збіраемся!

Дар’я Храмцова, Ксенія Чорная, Ірына Патапенка, вучаніцы Чыгірынскай СШ.

←Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальнай аддачы ад кожнага рубля, укладзенага ў беларускую эканоміку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика